17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэтае свята падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Бо сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.
Напярэдадні ў РУП «Баранавіцкі ЦСМС» адбылася пашыраная вытворчая нарада, прысвечаная Дню народнага адзінства, на якой абмеркавалі важныя моманты гісторыі станаўлення Беларусі, супрацоўнікі праінфармаваныя аб важнасці быць згуртаванай камандай, памятаць подзвіг нашых продкаў і паважаць дзяржаўныя сімвалы краіны.
15 верасня ў Баранавічах на плошчы Леніна адбыўся калектыўны прагляд нацыянальнага фільма «На іншым беразе», на якім прысутнічалі работнікі прадпрыемства.
Супрацоўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у абласным свяце, у гонар Дня народнага адзінства, які праводзіўся ў Баранавічах.